У Магілёве дзве сяброўкі схадзілі ў госці. Хлопец застаўся без грошай

25.12.2020 / 11:09

20-гадовы магілёвец звярнуўся ў Ленінскі РАУС з заявай, што ў яго прапала 835 рублёў.

Грошы зніклі ў кватэры прыяцеля хлопца, дзе ён быў у гасцях. Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, іх забралі 18-гадовая і 15-гадовая дзяўчыны, якія праводзілі час у той жа кампаніі. Скарыстаўшыся тым, што ўвага аднаго з гасцей аслабела праз выпіты алкаголь, яны дасталі грошы з яго гаманца.

Скрадзенае дзяўчыны змарнавалі.

Завялі крымінальную справу.

Nashaniva.com