Прайшла першая святочная імша ў мінскай Кафедры пасля вяртання Кандрусевіча ФОТЫ

24.12.2020 / 20:50

Святочная служба праходзіць увечары 24 снежня ў Мінскім архікафедральным касцёле на пл. Свабоды, 9. Службу ўзначальвае мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, якому нядаўна дазволілі вярнуцца ў краіну.

З 19 гадзін служба ідзе на польскай мове, а з 21:00 на беларускай.

Таксама Тадэвуш Кандрусевіч 25 снежня правядзе калядную службу ў Чырвоным касцёле на пл. Незалежнасці. Аб 11 гадзіне адбудзецца служба на беларускай мове, у 13 гадзін — на польскай.

Nashaniva.com, фоты Надзеі Бужан