Жыхар Оршы адпраўляў Балабе паведамленні з пагрозамі. Яго затрымалі

24.12.2020 / 19:16

Сілавікі выйшлі на 19-гадовага жыхара Оршы, які пагражаў камандзіру мінскага АМАПа Балабе.

Хлопец распавёў, што нумар мабільнага тэлефона афіцэра знайшоў у Telegram-канале. Знаходзячыся ў Літве, ён нібыта пачаў адпраўляць міліцыянеру паведамленні з пагрозамі расправы. Нядаўна малады чалавек вярнуўся дадому.

Следчыя распачалі крымінальную справу за пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Нагадаем, гэта не першы інцыдэнт з удзелам кіраўніка мінскага АМАПа. Паўтара года «хіміі» атрымаў 19-гадовы студэнт сталічнай ВНУ за надпіс гелевай ручкай.

Nashaniva.com