Макей і Лаўроў абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння

22.12.2020 / 16:17

Сёння таксама адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, гаворыцца на сайце беларускага ведамства.

Кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, адзначаецца ў паведамленні.