«Гэта ўнікальны актывізм». Удава Курта Кабейна выказалася пра акцыю беларусак у падтрымку Хіжынковай

20.12.2020 / 12:14

Спявачка Кортні Лаў распавяла ў сваім Instagram пра акцыю беларусак у падтрымку Вольгі Хіжынковай.

«Гэта ўнікальны актывізм», — напісала ўдава Курта Кабейна.

Сутнасць флэшмобу ў тым, што дзяўчыны фатаграфуюць свае ногі на фоне ўпаковак Conte, бо Хіжынкова шмат гадоў была тварам гэтага брэнда.

Хіжынкова сёння павінна выйсці на волю пасля 42-х сутак арышту.

Nashaniva.com