Лукашэнка пра сітуацыю ў СНД: Пажар, ды і толькі

18.12.2020 / 14:33

БелТА

Сёння прайшоў саміт СНД, праводзіўся ён у анлайн-фармаце.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву за актыўную і плённую дзейнасць краіны па старшынстве ў СНД. Ён адзначыў, што ўзбекскім сябрам прыйшлося выконваць сваю місію ў палымяна небяспечнай абстаноўцы, паведамляе Звязда

«Аб адным з пажараў на постсавецкай прасторы, зоне адказнасці СНД толькі што казаў нас сябар, прэзідэнт Азербайджана. Не забывайце пра падзеі ў Беларусі, Кыргызстане, Украіне — сёння хапае праблем. Словам, пажар, ды і толькі!» — дадаў ён.

Лукашэнка падчас саміту адзначыў, што калісьці на постсавецкай прасторы стварылі шмат інтэграцыйных структур і былі прапановы некаторыя з іх аб’яднаць ці скараціць.

«На гэта не пайшлі і ахарактарызавалі гэта інтэграцыйнае будаўніцтва як рознаўзроўневую інтэграцыю. Самы высокі ўзровень, безумоўна, у саюзе Беларусі і Расіі, Саюзнай дзяржаве, Еўразійскім эканамічным саюзе і СНД. Тады мы дамовіліся, што будзем зверху ўніз падцягваць узровень супрацоўніцтва. У дадзеным выпадку размова ідзе пра СНД і Еўразійскі эканамічны саюз, каб у рамках СНД стварыць такі ж узровень супрацоўніцтва, хаця б як у ЕАЭС», — сказаў ён.