У Макрона выявілі каранавірус

17.12.2020 / 13:32

«Сёння ў прэзідэнта Рэспублікі было дыягнаставана захворванне на COVID-19. У адпаведнасці з санітарнымі правіламі кіраўнік дзяржавы сыдзе на ізаляцыю на сем дзён. Ён працягне працаваць і ажыццяўляць сваю дзейнасць дыстанцыйна», — сказана ў паведамленні Елісейскага палаца.

Паводле BFMTV, Эмануэль Макрон пачуваецца добра, захворванне працякае ў лёгкай форме.

На самаізаляцыю таксама адправіўся прэм'ер-міністр Францыі Жан Кастэкс.

Nashaniva.com