25-гадовы хлопец пад жаночым нікам перапісваўся з 12-гадовымі і вёў размовы на інтымныя тэмы

16.12.2020 / 15:45

25-гадовы мужчына больш за год вёў актыўную перапіску з малымі дзяўчынкамі ў сацсетках, у яго была дзіцячая фатаграфія на старонцы, паведамляе СК

Пераважна ён знаёміўся з дзяўчынкамі 11-12 гадоў з Мінска, а таксама з іншых рэгіёнаў. Вёў з імі шчырыя размовы на інтымныя тэмы, а калі дзяўчынкі ішлі на кантакт прапаноўваў «падзарабіць». За дзеянні сэксуальнага характару абяцаў 10-15 рублёў.

Устаноўлена, што акрамя рассылкі супрацьпраўных прапаноў мужчына здзейсніў гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да малалетняй ў пад'ездзе жылога дома ў Мінску.

Nashaniva.com