Паглядзіце, які сімпатычны пясец пасяліўся ў мінскім заапарку ФОТАФАКТ

16.12.2020 / 13:32

minskzoo.by

У Мінскім заапарку пасялілася пара пясцоў. Іх назвалі Лэдзі і Валацуга. Яны прыехалі ў Мінск з Жлобінскага заапарка. Гэта самка і самец. Пясцоў часова пасялілі ў адкрытым вальеры, дзе летам гулялі шымпанзэ, паведамляецца на сайце ўстановы.

— Гэта новы досвед ва ўтрыманні пясцоў для нашага заатэхніка, ёй давялося вывучаць літаратуру пра іх утрыманне, каб жывёлы адчувалі сябе максімальна камфортна, — адзначылі ў заапарку.