У навагоднюю ноч агнявы пункт для феерверку арганізуюць на Панікоўцы

15.12.2020 / 16:58

Гэта вырашылі на нарадзе ў кіраўніка горада Уладзіміра Кухарава.

У навагоднюю ноч мінчукоў чакае 7-хвілінны феерверк. Яго запусцяць у 1:30 з агнявой кропкі ў Аляксандраўскім скверы (Панікоўка, зялёны лапік каля Адміністрацыі прэзідэнта і будынка Купалаўскага).

Звычайна феерверк рабілі каля Палаца спорту.

Метро ў навагоднюю ноч будзе працаваць да 3:00, наземны грамадскі транспарт да 4:00.