«Кожнае зло мае завяршэнне»: што піша са зняволення святар Вячаслаў Барок

13.12.2020 / 11:17

Чытач атрымаў ліст ад засуджанага на 10 сутак за публікацыю ў фэйсбуку плаката Цэслера каталіцкага святара з Расонаў Вячаслава Барка.

«Малюся, прапаведую, а Бог мне дае ўнутраны супакой». «Кожнае зло мае завяршэнне. Дабро — вечнае». «Атрымаў ужо 22 лісты. Атэісты таксама пішуць», — піша айцец Вячаслаў.

Вячаслаў Барок, дарэчы, павінен выйсці на волю сёння.

Nashaniva.com