Мінздароўя: Чарговы рэкорд па каранавірусе — 1975 за суткі

12.12.2020 / 14:26

За суткі ў краіне зарэгістравана 1975 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 1992 пацыенты, паведамляе Мінздароўя.

Учора было 1969 выпадкаў, пазаўчора — 1939.

За ўвесь час зарэгістраваныя 158 334 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 135 922 пацыенты.

За ўвесь час памерлі 1254 чалавекі (восем за суткі)/

За суткі выканана 30 тыс. 355 тэстаў. За ўвесь час — 3 578 661 тэст.