Ізраільскі дыпламат патлумачыў Ціханоўскай, чаму пасол у Беларусі ўручыў даверчыя лісты Лукашэнку

10.12.2020 / 18:15

Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом Ізраіля. Сёння пасол дзяржавы Ізраіль у Літве Ёсеф Леві наведаў офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні. Ён патлумачыў, што ўручэнне даверчых грамат Лукашэнкі новым амбасадарам Ізраіля ў Мінску не азначае падтрымку дзеянняў рэжыму Лукашэнкі. Гэта было зроблена, каб Ізраіль мог дапамагаць прадстаўнікам яўрэйскай супольнасці ўнутры Беларусі.

Святлана Ціханоўская і Ёсеф Леві абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Святлана Ціханоўская распавяла пра эскалацыю гвалту з боку рэжыму і становішча палітвязняў. Ад імя Ізраіля Леві выказаў падтрымку беларускаму народу ў імкненні да дэмакратыі і свабоды.

Nashaniva.com