Дэпутаты забаранілі гукавую камерцыйную рэкламу ў грамадскім транспарце

10.12.2020 / 12:41

БелТА

Сёння дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб змене законаў па пытаннях рэкламы». Як адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Аксана Гайдук, вельмі актыўнае абмеркаванне атрымала пытанне па гукавой рэкламе ў грамадскім транспарце, піша БелТА.

«З улікам доўгіх і актыўных абмеркаванняў парламентарыі прыйшлі да высновы, што ўсё ж такі гукавую рэкламу ў грамадскім транспарце забараняем. Але рэклама на электронным табло, гэта значыць у выглядзе бягучага радка і пэўных карцінак, — дазволена. Хачу звярнуць увагу, што гукавая рэклама ў грамадскім транспарце забароненая камерцыйная, акрамя сацыяльнай рэкламы», — падкрэсліла Аксана Гайдук.

Nashaniva.com