Пад Оршай мужчына прыраўнаваў жонку і спаліў дзве пуні экс-мужу

09.12.2020 / 13:06

СК

Здарэнне адбылося ў ноч на 5 снежня.

39-гадовы мужчына піў, прычым у розных кампаніях са сваёй жонкай, паведамляе СК.

Калі жанчына пайшла да свайго былога мужа, мужчына пайшоў за ёй. Ён грукаў у дзверы і вокны, аднак гаспадар хаты адмовіўся адчыняць дзверы.

Тады мужчына падпаліў гаспадарчыя пабудовы і ўцёк з месца здарэння. Першы муж убачыў пажар і патэлефанаваў у МНС ды міліцыю.

Раўнівец падчас допыту растлумачыў, што прычынай учынку паслужыла яго рэўнасць. Яго змясцілі пад варту.