У Слуцку без гарачай вады і цяпла 10 гадзін былі 45 дамоў

08.12.2020 / 10:08

У Слуцку з-за аварыі без цяпла і гарачай вады заставаліся 45 дамоў, два дзіцячыя садкі і дзве гімназіі, паведамляе БелТА.

«7 снежня ў 14.05 паступіла паведамленне аб прарыве трубаправода цеплатрасы дыяметрам 500 мм па вуліцы Камсамольскай, 3. Без цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння заставаліся 45 шматкватэрных жылых дамоў, 3 дзіцячыя садкі, 2 гімназіі, радзільнае аддзяленне Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы і Слуцкі дом дзіцяці», — распавялі ў прэс-службе МНС.

Апоўначы цяпло- і гарачае водазабеспячэнне спажыўцоў было адноўлена.

Nashaniva.com