Журналістку Любоў Лунёву забрала з Акрэсціна «хуткая» 

08.12.2020 / 08:28

Журналістка Белсата Любоў Лунёва ўначы выйшла з Акрэсціна ў суправаджэнні дактароў. Яе забрала «хуткая дапамога», паведамляе тэлеграм-канал «Спісы затрыманых».

Любоў Лунёва была затрыманая падчас асвятлення маршу пенсіянераў на праспекце Незалежнасці ў панядзелак 7 снежня. 

Nashaniva.com