У Мінску маршрутка збіла жанчыну на пераходзе

05.12.2020 / 11:05

Скрыншот з відэа УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У Мінску маршрутка збіла жанчыну на пешаходным пераходзе. Пра гэта БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

ДТЗ адбылося ўвечары 4 снежня. «Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца маршрутнага таксі «Мэрсэдэс», рухаючыся па вуліцы Ландэра ў напрамку вуліцы Казінца, здзейсніў наезд на пешахода. Жанчына перасякала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе справа налева па хадзе руху аўтамабіля. У выніку ДТЗ яна з траўмамі была дастаўленая ў медыцынскую ўстанову», — распавялі ў ДАІ.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры пад'ездзе да нерэгуляванага пешаходнага перахода кіроўца павінен рухацца з хуткасцю, якая дазволіць пры неабходнасці саступіць дарогу пешаходам. Пешым удзельнікам дарожнага руху, у сваю чаргу, у цёмны час сутак варта карыстацца святлоадбіўнымі элементамі.

Nashaniva.com