Стала вядома, калі пройдуць маштабныя беларуска-расійскія вучэнні

04.12.2020 / 12:43

БелТА

Расійска-беларускія стратэгічныя вучэнні «Захад-2021» пройдуць у верасні. Пра гэта паведаміў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе, піша БелТА.

«Найважнейшым мерапрыемствам па адпрацоўцы практычных дзеянняў войскаў стане запланаванае на верасень расійска-беларускае стратэгічнае вучэнне «Захад-2021», накіраванае на далейшае ўмацаванне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы», — сказаў Сяргей Шайгу.

Раней паведамлялася, што яны будуць вельмі маштабныя.