ФСБ заявіла пра спробу трох чалавек са зброяй прарвацца з Украіны ў Расію

04.12.2020 / 12:02

Трое невядомых са зброяй спрабавалі прарвацца ў Расію з Украіны. Пра гэта паведаміла ТАСС са спасылкай на ФСБ.

Інцыдэнт адбыўся на ўчастку Пагранічнага ўпраўлення ФСБ Расіі па Белгародскай і Варонежскай абласцях. Паводле звестак спецслужбаў, пры спробе затрымання парушальнікі аказалі ўзброены супраціў.

У выніку перастрэлкі адзін з нападнікаў быў забіты. Дваім, па словах супрацоўнікаў ФСБ, удалося схавацца на тэрыторыі Украіны.