Улады Літвы заклікалі насельніцтва запасціся прадуктамі на выпадак аварыі на БелАЭС

03.12.2020 / 13:38

Насельніцтва Літвы павінна зрабіць запас прадуктаў на выпадак аварыі на БелАЭС, што знаходзіцца за 50 км ад Вільні. Пра гэта ў чацвер у эфіры нацыянальнага радыё LRT заявіў прадстаўнік МУС Балтыйскай Рэспублікі Міндаўгас Баярунас, піша ТАСС.

«Рэкамендуем насельніцтву стварыць запас прадуктаў першай неабходнасці на трое сутак», — сказаў ён.

У гэты рэзерв ведамства раіць уключыць кансервы, крупы, алей, цукар, ваду.

«Функцыі адказных інстанцый выразна распісаныя, але пройдзе нейкі час, пакуль яны прыйдуць на дапамогу людзям, таму ўсе павінны быць напагатове», — адзначыў Баярунас.