Арына Сабаленка падпісала праўладны ліст спартоўцаў

02.12.2020 / 14:28

Тэнісістка Арына Сабаленка падпісала праўладны ліст спартоўцаў. Яе імя ёсць у спісе.

Некалькі дзён таму казалі, што такіх подпісаў ужо набралася 2500.

«Мы патрабуем спыніць настойлівыя заклікі да публічнага выказвання палітычных поглядаў», — гаворыцца ў звароце.

Nashaniva.com