«Нечакана стаў перабягаць»: пад Фаніпалем аўтамабіль збіў мужчыну на шасціпалоснай трасе, потым яго збілі яшчэ чатыры 

02.12.2020 / 12:07

Здарэнне адбылося а 7-й раніцы на 24-м км дарогі Мінск — Дзяржынск. 29-гадовы кіроўца «Сеата» ехаў у крайняй левай паласе, паведамляе прэс-служба МУС

31-гадовы мужчына ішоў па абочыне ў бок Дзяржынска і размаўляў па тэлефоне. Раптам ён пачаў перабягаць трасу і трапіў пад колы «Сеата». Пасля гэтага на пешахода наехала яшчэ чатыры аўтамабілі. Мужчына памёр на месцы.