У Клічаве маленькі хлопчык выпіў сродак бытавой хіміі, пакуль мама выйшла на балкон

01.12.2020 / 09:56

СК

Здарэнне адбылося 27 лістапада. Аднагадовы хлопчык гуляў у адным з пакояў. Мама на некалькі хвілін выйшла на балкон, а калі вярнулася, убачыла, што дзіця сядзіць на падлозе ў ванным пакоі, кашляе, а побач з ім знаходзіцца адкрытая бутэлька са сродкам бытавой хіміі, паведамляе СК.

Жанчына неадкладна выклікала медыкаў. У бальніцы хлопчыку аператыўна аказалі першую медыцынскую дапамогу, яго здароўю нічога не пагражае.

Следчыя настойліва рэкамендуюць захоўваць упакоўкі з бытавой хіміяй у месцах, недаступных для дзіцяці.