Затрыманы эканаміст Дзмітрый Крук

29.11.2020 / 15:12

Фота Onliner.by

У спісе затрыманых, што вядзецца праваабаронцамі, з'явілася імя эканаміста, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Дзмітрыя Крука.

Паведамляецца, што яго затрымалі ў 12:40 на вуліцы Алеся Гаруна. 

Усяго ў спісе затрыманых за сёння па стане на 15:00 ужо 47 прозвішчаў.