Упаўнаважаныя прадстаўнікі Лукашэнкі ў абласцях і Мінску атрымалі больш правоў

26.11.2020 / 20:45

Упаўнаважаныя прадстаўнікі Лукашэнкі ў абласцях і горадзе Мінску атрымалі дадатковыя правы, паведамляе БелТА.

Цяпер яны будуць мець права прысутнічаць на пасяджэннях органаў кіравання горадаўтваральных і сістэмаўтваральных гаспадарчых таварыстваў, уносіць прапановы па пытаннях, якiя разглядаюцца на гэтых пасяджэннях, ацэньваць дзейнасць названых арганізацый на аснове аналізу эфектыўнасці іх работы. Урад вызначыць пералік гэтых арганізацый.