У Ваўкавыскім раёне п'яны выламаў слуп і хвастаў ім аўтамабілі, што праязджалі міма

26.11.2020 / 13:44

Інцыдэнт адбыўся 20 лістапада. Нецвярозы 40-гадовы мужчына ішоў па трасе Гродна — Ружаны — Івацэвічы. Каля вёскі Мачуліна ён выламаў фрагмент дарожнага слупа і пашкодзіў ім тры аўтамабілі, паведамляе абласная міліцыя.

Калі да месца выкліку прыехалі супрацоўнікі ДАІ, мужчына высвятляў адносіны з уладальнікамі пашкоджаных аўто. Яго даставілі ў райаддзел. У размове з міліцыянтамі ён добра памятаў, што здзейсніў. Свой учынак патлумачыў дрэнным настроем.

 Сума нанесенай ім шкоды складае 599 рублёў.