У Любанскім раёне вяскоўца забіла драбінамі

26.11.2020 / 11:20

Здарэнне адбылося 25 лістапада. Мясцовы жыхар, які праязджаў па дарозе, пабачыў у кювеце на дарозе цела мужчыны, прыціснутае драбінамі.

Следча-аператыўная група выявіла, што 53-гадовы мужчына не даў рады кіраванню і з'ехаў у кювет, драбіны перакуліліся і прыціснулі мужчыну.

Мяркуецца, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

СК

Nashaniva.by