На плошчы Перамогі «Таёта» з разгону ўрэзалася ў манумент, адкацілася на Вечны агонь і ўспыхнула

25.11.2020 / 07:56

Здарэнне на плошчы Перамогі адбылося 24 лістапада каля 21:40. На відэа бачна, як аўтамабіль на вялікай хуткасці налятае на манумент і загараецца.

Што гэта было, пакуль няясна. МУС спрабуе разабрацца. Пакуль вядома, што кіроўца часта парушаў ПДР, у тым ліку ездзіў п'яны за рулём. Яму 33 гады, ён з Барысава, цяпер ён у бальніцы. Свой учынак кіроўца патлумачыць не змог.

Nashaniva.by