Зніклы журналіст Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай, уначы знайшоўся на Акрэсціна

24.11.2020 / 21:31

Абноўлена: уначы Ігар Ільяш знайшоўся на Акрэсціна. У якім ён статусе — невядома.

24 лістапада перастаў выходзіць на сувязь журналіст Ігар Ільяш, муж затрыманай па крымінальнай справе журналісткі Кацярыны Андрэевай. У кватэры Ігара брат знайшоў пратакол вымання камп'ютара, тэлефона і іншых рэчаў, паведамляе Белсат.

Тэлефоны журналіста недасяжныя. Таксама ён не прыйшоў на сустрэчу з калегамі. У кватэры Ігара Ільяша брат знайшоў пратакол вымання камп'ютара, тэлефона і гд. На копіі пратакола не бачна ні імёнаў, ні з якой прычыны забралі асабістыя рэчы журналіста.

Больш за дзве гадзіны таму Ігар мусіў прыйсці на сустрэчу, але не з’явіўся. Яго тэлефоны выключаныя. Калегі прыехалі да яго дому — там нікога няма, святло не гарыць.

На копіі пратакола не бачна ні імёнаў, ні прычыны ператрусу.

15 лістапада па месцы рэгістрацыі Ільяша сілавікі таксама правялі ператрус.