Журналіста Арцёма Ляву асудзілі на 15 сутак

11.11.2020 / 15:11

Былога журналіста «Нашай Нівы» Арцёма Ляву пакаралі 15 суткамі арышту. Такое рашэнне вынесла суддзя Першамайскага раёна Анастасія Ляйкоўская.

Арцёма затрымалі 8 лістапада на Маршы. Ён не быў удзельнікам, а працаваў як журналіст. Трое сутак да суда ён прабыў у ІЧУ.

Арцём Лява супрацоўнічае з выданнем «Новы час».

Nashaniva.com