Нацбанк пакінуў стаўку рэфінансавання на ўзроўні 7,75%

11.11.2020 / 12:16

Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацбанка захоўваюцца на ранейшым узроўні, гаворыцца ў прэс-рэлізе Нацыянальнага банка.

Стаўка рэфінансавання застаецца на ўзроўні 7,75% гадавых.

Чарговае пасяджэнне праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 12 лютага 2021 года.

Стаўка рэфінансавання з 8 да 7,75% была зніжана 1 ліпеня. Гэта мінімальнае значэнне за ўвесь час незалежнасці. 1 студзеня 2020 года СР складала 9%.

Nashaniva.com