У Рэчыцы затрымалі веласіпедыста, які катаўся з нацыянальным сцягам

02.11.2020 / 18:47

Днём у мінулую пятніцу ў Рэчыцы затрымалі Дзяніса Шыленка. У той дзень ён катаўся на ровары з БЧБ-сцягам, пасля чаго яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ і даставілі ў РАУС, паведамляе Рэчыца-info.

На мужчыну склалі два пратаколы па артыкуле 23.34 за адзіночны пікет.

Да суда Дзяніс змешчаны ў РАУС Рэчыцы.

Nashaniva.com