Беларусь і Расія ў 20 разоў знізілі плату за роўмінг

01.11.2020 / 10:28

Зніжэнне кошту званкоў, смс і інтэрнэт-трафіку ў роўмінгу з Беларуссю пачалося ў нядзелю, 1 лістапада, паведамілі ТАСС у прэс-службе Мінлічбы РФ.

Расія і Беларусь дамовіліся аб зніжэнні з 1 лістапада да канца 2020 года кошту інтэрканекта на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы з 30 цэнтаў да 1,5 цэнта за хвіліну.

З Новага года паміж краінамі плануецца перайсці на пастаяннае прымяненне камфортных абаненцкіх роўмінгавых тарыфаў, заяўляў раней віцэ-прэм'ер РФ Аляксей Авярчук.

Nashaniva.com