МУС апублікавала «відэа з прызнаннямі» дзяўчыны, якая нібыта кідала камяні ў будынак РУУС

28.10.2020 / 20:25

Праваахоўнікі затрымалі жанчыну, якая кідала камяні ў будынак Цэнтральнага РУУС сталіцы і міліцэйскі транспарт, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Гэта нібыта адбылося падчас акцыі 25 кастрычніка.

— 26-гадовая жанчына была сярод агрэсіўна настроеных людзей і закідвала камянямі транспарт і будынак Цэнтральнага РУУС, — растлумачылі ў Міністэрстве.

Nashaniva.com