Каля 1-й бальніцы на праспекце разбіліся два аўто

28.10.2020 / 16:26

ДАІ

Кіроўца «Хёндэ» ехала па праспекце Незалежнасці з боку плошчы Якуба Коласа ў напрамку Сурганава.

На скрыжаванні з вуліцай Петруся Броўкі, яна праехала на забараняльны сігнал святлафора і сутыкнулася з «Фордам», кіроўца якога паварочваў налева на вул. Броўкі па стрэлцы, паведамляе ДАІ.

У выніку ДТЗ кіроўцу «Хёндэ» даставілі ў бальніцу.