Мінздароўя: За суткі 787 выпадкаў каранавіруса

23.10.2020 / 15:13

Трэці дзень запар у Беларусі фіксуецца больш за 700 выпадкаў каранавіруса. Паводле Мінздароўя, сёння 787 выпадкаў (учора — 738, пазаўчора — 733).

Агульная колькасць выпадкаў 91 167.

Выздаравелі і выпісаныя 82 тыс. 136 пацыентаў, праведзена 2 млн. 320 тыс. 856 тэстаў (26 225 за суткі).

За ўвесь час памерлі 949 чалавек (+4).

Nashaniva.com