Міліцыя ўжыла на Маршы пенсіянераў газ з-за «агрэсіі ў дачыненні да праваахоўнікаў»

12.10.2020 / 21:42

Мінскія міліцыянеры выкарыстоўвалі святлошумавыя патроны і слезацечны газ на пратэстным Маршы пенсіянераў з-за «агрэсіі» ўдзельнікаў акцыі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік прэс-службы УУС Мінска Раман Лашкевіч. Яго словы прыводзіць «Інтэрфакс».

Як сказаў Лашкевіч, «грамадзяне пачалі праяўляць агрэсію ў дачыненні да праваахоўнікаў», пасля чаго «з мікрааўтобуса выстралілі ў паветра святлошумавыя патронам».