Сіноптыкі: 12 кастрычніка — каля +15, магчымы дождж

12.10.2020 / 08:02

12 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах невялікі кароткачасовы дождж, паведамляе Белгідрамет. У ранішнія гадзіны месцамі захаваецца туман.

Вецер няўстойлівы, слабы. Максімальная тэмпература паветра +12..+18°С.

У Мінску без істотных ападкаў. Вецер няўстойлівы, слабы. Раніцай тэмпература паветра +10..+12°С, днём +13..+15°С, увечары +11..+13°С.

Nashaniva.com