Расія далучылася да санкцый Беларусі супраць ЕС

02.10.2020 / 18:38

Санкцыі ў адказ Беларусі супраць Еўрасаюза будуць дзейнічаць і ў Расіі. Пра гэта заявілі ў МЗС суседняй краіны.

«Звяртаем таксама ўвагу, што ў адпаведнасці з саюзніцкімі абавязацельствамі беларускі зваротны санкцыйны спіс, які ўступіў у сілу ад сёння, пачынае аўтаматычна прымяняцца і ў Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com