МЗС пераакрэдытуе замежныя СМІ — усе старыя пасведчанні ануляваныя

02.10.2020 / 16:04

Міністэрства замежных спраў распрацавала новую рэдакцыю палажэння аб парадку акрэдытацыі ў Беларусі замежных СМІ.

У сувязі з прыняццем новага палажэння дзеянне выдадзеных раней акрэдытацый спыняецца з 2 кастрычніка. Ад панядзелка пачнецца прыём заяў на пераакрэдытацыю.

Фота Надзеі Бужан

Nashaniva.com