Старшыня Палаты прадстаўнікоў: Раскручаны пратэст прыўнесены звонку з выкарыстаннем цэнтраў псіхалагічнага ўздзеяння

02.10.2020 / 10:26

Пра гэта Уладзімір Андрэйчанка заявіў на адкрыцці асенняй сесіі парламента, піша БелТА.

«Наша краіна сутыкнулася з беспрэцэдэнтным вонкавым і ўнутраным ціскам. Раскручаны пратэст прыўнесены звонку з выкарыстаннем цэнтраў псіхалагічнага ўздзеяння. Нас працягваюць выпрабоўваць на трываласць, падвяргаюць небывалай інфармацыйнай агрэсіі.

Але лёс Беларусі павінен і будзе вырашацца не на вулічных акцыях пры сумніўным знешнім пасярэдніцтве, а самімі беларусамі, цывілізавана і строга ў прававым полі», — сказаў Андрэйчанка.