У Мінабароны Азербайджана паведамілі пра занятыя сёлы ў Нагорным Карабаху

27.09.2020 / 16:00

Мінабароны Азербайджана заявіла, што Узброеныя сілы краіны занялі шэраг сёл і стратэгічных вышынь у Фізулінскім і Джэбраільскім раёнах каля Нагорнага Карабаха. Пра гэта паведаміў на брыфінгу кіраўнік прэс-службы Мінабароны Анар Эйвазаў, перадае Аze.az.

«У выніку праведзенай падраздзяленнямі азербайджанскай арміі контратакі вызвалены шэраг акупаваных сёл», — заявілі ў міністэрстве.

Nashaniva.com