Мінздароўя: За суткі 320 выпадкаў каранавіруса

27.09.2020 / 14:41

Трэція суткі запар у Беларусі фіксуецца больш за 300 выпадкаў каранавіруса. Гэтым разам 320, паведамляе Мінздароўя.

Зарэгістраваныя 77 тыс. 609 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

На 27 верасня ачунялі і выпісаныя 74 тыс. 120 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

 Усяго праведзена 1 млн. 825 тыс.481 тэст.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі памерлі 818 чалавек (5 за суткі).

Nashaniva.com