Лідара страйкама «Беларуськалія» Анатоля Бокуна асудзілі на 25 сутак

22.09.2020 / 15:36

Яго звінавацілі ў «непадпарадкаванні» і «парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў». Учора шахцёры выйшлі падтрымаць свайго калегу Анатоля Кудзёлку, які адмовіўся падымацца з шахты ў знак пратэсту супраць сітуацыі ў краіне і ціску на стачкам.

Шахцёраў затрымалі, але пасля паадпускалі, пад вартай застаўся адзін Бокун. Некалькі дзён таму ён выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту.

Nashaniva.com