Спартсменам забароняць выкарыстоўваць «недзяржаўную» сімволіку і абавяжуць вывучыць гімн

21.09.2020 / 22:57

Беларускіх спартсменаў просяць падпісаць дадатковыя пагадненні да кантрактаў, паводле якіх яны, у прыватнасці, абавязаны на памяць ведаць гімн Беларусі, могуць выкарыстоўваць толькі дзяржаўную сімволіку і не маюць права даваць каментары СМІ і рабіць любыя публікацыі без дазволу наймальніка.

Чытач Tut.by прыслаў загад, падпісаны 18 верасня міністрам спорту Сяргеем Кавальчуком, які абавязвае арганізацыі дадаць гэтыя змены ў кантракты са спартсменамі.