У Рагачове аўтамабіль зваліўся з дамкрата, пашкодзіў бак і загарэўся — кіроўца ў рэанімацыі

21.09.2020 / 18:01

У суботу ўвечары ў Рагачове загарэўся гараж. Як паведамілі ў прэс-службе МНС, у той вечар мужчына рамантаваў аўтамабіль. У гэты час машына ўпала з дамкрата і пашкодзіла паліўны бак. Бензін трапіў на асвятляльны прыбор, з-за чаго і пачаўся пажар. Мужчына выбраўся з назіральнай ямы, але атрымаў апёкі. Ён у рэанімацыі.

Аўтамабіль згарэў ушчэнт.

Nashaniva.com