Лукашэнка запатрабаваў арганізацыі эфектыўнай сістэмы ідэалогіі

16.09.2020 / 15:30

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з палітычным актывам краіны, піша БЕЛТА.

«Адміністрацыю прэзідэнта прашу ў найбліжэйшы час унесці прапановы па арганізацыі эфектыўнай сістэмы ідэалагічнай работы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Па яго словах, свае ўрокі павінна вынесці і Міністэрства адукацыі.

«Прапрацуйце прапановы па арганізацыі выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі ўсіх тыпаў, — даручыў Аляксандр Лукашэнка. — Калі неабходна, прадумайце пытанні ўніверсітэцкага самакіравання, але ў межах разумнага».

Ён нагадаў, што СМІ павінны быць праваднікамі дзяржаўнай ідэалогіі, а журналісты — самай дзяржаўнай катэгорыяй спецыялістаў.