Расія заявіла, што адвяла ад беларускай мяжы «рэзерв сілавікоў», які Пуцін абяцаў Лукашэнку

15.09.2020 / 14:32

14 верасня па выніках перамоваў Пуціна з Лукашэнкам было абвешчана аб тым, што Расія верне на месцы дыслакацыі байцоў з рэзерву, засяроджанага каля беларускай мяжы.

15 верасня ў ТВ-праграме «60 хвілін» з'явіліся кадры, на якіх паказалі загрузку сілавікоў у машыны і рух калоны.

Nashaniva.com