Сенатарка заявіла, што байкот некаторых вытворцаў не адбыўся

04.09.2020 / 10:27

Пра гэта заявіла ў эфіры «Беларусь 1» намесніца старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Ірына Ляўковіч, паведамляе БЕЛТА.

«Заклік не купляць беларускае чыста тэхнічна і ідэалагічна не адбыўся, бо людзі даўно ўжо паказалі, якім таварам яны аддаюць перавагу», — сказала яна.

Паводле яе слоў, насельніцтва ў 77% выпадкаў аддае перавагу пры куплі харчовых тавараў менавіта тым таварам, якія зроблены ў нашай краіне.

Варта адзначыць, што ў інтэрнэце многія заклікалі перастаць купляць што б ні было ў «Табакерках», а таксама байкатаваць прадукцыю прадпрыемстваў Кіраўніцтва спраў прэзідэнта і кампаній, якія належаць мультымільянерам, набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі. Такім чынам людзі хацелі выказаць свой пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў і катаванняў.

Nashaniva.com